Выйшаў працяг гісторыі пра Мешу

У пятніцу, 12 ліпеня, ў менскай кнігарні «Параграф 45» стартуюць продажы кнігі «Як Меша знайшоў хвост» — неверагоднай казачнай гісторыі, якую напісала Надзея Ясмінска, а намалявала Кацярына Дубовік. Выпускам кнігі займалася выдавецтва “Папуры”.

З нагоды старту продажаў гісторыі пра Мешу а 13-й гадзіне ў кнігарню завітаюць і Надзея і Кацярына. Выдавецтва абяцае зняць прома-ролікі і гарталкі новай кнігі для сацсетак.

Некалькі экземпляраў кнігі з аўтографамі аўтарак пазней можна будзе набыць у кнігарні.

Першая кніга гісторыі “Чаму Меша не мае хаты” аўтарства Ясмінскай і Дубовік выйшаў у 2018 годзе ў выдавецтве “Кнігазбор” у серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Каляровы ровар”.