22—25 лютага ў літоўскай сталіцы пройдзе чарговы кніжны кірмаш, на якім упершыню будзе асобны стэнд з беларускімі кнігамі, арагнізаваны жаночым выдавецтвам “Пфляўмбаўм”. Разам з тым, на стэндзе “Пфляўмбаўм” будуць прадстаўленыя кнігі выдавецтва “Янушкевіч”.
Выдавецтвы абяцаюць прывезці на кірмаш усе навінкі, хіты і нават рэдкія за межамі Беларусі кнігі, абяцаюць прыемныя кошты і запрашаюць завітваць на стэнд 5.А11А.
Віленскі кніжны кірмаш пройдзе па адрасе LITEXPO, Laisvės pr. 5, Vilnius.
Квіткі можна купіць па спасылцы тут або тут.