Выйшаў студзеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У першым нумары 2024 году выданне, як звычайна, друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і новую беларускую прозу.
У нумары:
ЭСЭ: роздум Алеся ГІБОК-ГІБКОЎСКАГА «У пошуках радасці…»
ЮБІЛЕІ: артыкулы Алы ПЕТРУШКЕВІЧ «Песні выгнання Тодара ЛЕБЯДЫ» і Ціхана ЧАРНЯКЕВІЧА «Талент і мужнасць крытыка» пра Дзмітрыя БУГАЁВА
ПРОЗА: апавяданне Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Кабак»
ПАЭЗІЯ: вершаваная нізка Лены ШАЛАМІЦКАЙ «Пачатак руху»
ПРОЗА: апавяданне Аляксандра ЧАРНУХІ «Рука»
ЧЫТАЛЬНЯ: «неверагодны аповед» «Рэпартаж з таго свету» Дзмітрыя ПАДБЯРЭЗСКАГА
ПАЭЗІЯ: вершы Андрэя СЦЕПАНЮКА з кнігі «Зямля над белай ракой»
ЭСЭ: «словы» Адама ГЛОБУСА пра пейзажыста Валерыя ШКАРУБУ
ПОВЯЗЬ: артыкул Аляксандра АКУЛІЧА «Лявон САВЁНАК: не свой сярод чужанінавых»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.
Спампаваць і чытаць выпуск цалкам можна тут: