Днямі запрацаваў новы тэлеграм-канал “Літархіў”, прысвечаны гісторыі літаратуры. Тут можна знайсці вокладкі старых выданняў, здымкі, рукапісы, архіўныя матэрыялы і іншыя калялітаратурныя цікавосткі.
Аўтары каналу заклікаюць падпісвацца і разам адкрываць забытыя да малавядомыя старонкі беларускай літаратуры.
Раз на некалькі дзён у канале “Літархіў” з’яўляецца ілюстраваны допіс у адной з рубрык: стары здымак, кніжныя старонкі, рукапіс і нешта ў такім духу.