Беларуская мастачка Таша Кацуба намалявала мурал каля бара “Карма” ў Варшаве, прысвечаны “Ночы расстраляных паэтаў”. Выява ўключае ў сябе цытату з верша расстралянага паэта Алеся Дудара “Маладняку”, які быў напісаны ў 1926 годзе.
Калі трэба – пойдзем на нажы,
Сэрца вытачым на жвір, на камень…
Мы жылі,
Жывём
І будзем жыць,
Бо ў прасторах Заўтра спатыкаем.
Імпрэзу зладзіў Free Belarus Center пры падтрымцы бара “Карма”. Адкрыццё муралу суправаджалася чытаннямі, у якіх узялі ўдзел Крысціна Рыхтэр, саўладальнік “Кармы” Глеб Кавалеў, рэжысёрка і спявачка Паліна Дабравольская (Сhornabrova) ды іншыя.
Таксама цяпер можна набыць майкі і торбы з працай Ташы Кацубы ў бары “Карма” ці ў каворкінгу Free Belarus Center.
Фота: Яўген Меркало