У выдавецтве “Янушкевіч”, якое з нядаўняга часу асталявалася ў Польшчы, вышла дзве новыя кнігі. Працяг раману Евы Вайтоўскай “Гарэзлівы пацалунак” і “Записки несостоявшегося химика” Аляксандра Дземідовіча.
Доўгачаканы другі том “Гарэзлівага пацалунку” Евы Вайтоўскай — гэта напоўнены беларускай рэчаіснасцю дынамічны моладзевы раман на аснове сюжэту культавай японскай мангі. Першы том выйшаў у 2020 годзе і вось цяпер нарэшце гісторыя Соні Сінічкі дасягнула фінала.
Былы супрацоўнік найбуйнешага інтэрнэт-парталу Беларусі Аляксандр Дземідовіч у кнізе “Записки несостоявшегося химика” расказвае пра арышт, які змяніў ягоны лёс назаўсёды і далейшыя “прыгоды” на Акрэсціна, Валадарцы і ўцёках у Літву. Гэта гісторыя-дакумент, у якой засведчаны погляд аднаго чалавека, які прайшоў так шмат каму знаёмую рэпрэсіўную машыну.
Выдавец паведамляе, што кнігі можна набыць на Allegro.pl (шукайце акаўнт Knihauka, назвы кніг набірайце лацінкай) і на сайце інтэрнэт-кнігарні Knihauka.com.