Віленская Pradmova пройдзе 14—15 кастрычніка (+ПРАГРАМА)

Наступная частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе 14 і 15 кастрычніка, гэтым разам у Вільні (Літва). Усе мерапрыемствы адбудуцца на вуліцы Pylimo, 21 (Павільёнас).

ПОЎНАЯ ПРАГРАМА І РАСКЛАД 14-15.10

Свой даробак прэзентуюць некалькі выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў: “Вільма” прадставіць кнігу “Шэпт” Сяргея Лескеця і зборнік паэзіі “Цела мігдалу” Ганны Шакель; Vesna books – пераклад кнігі Антанаса Шкемы “Белы саван” і пераклад эсэ Генрыха Кіршбаўма “Беларускі брыкалаж” з удзелам аўтара, Яраславы Ананкі і Сяргея Шупы.

Таксама мае адбыцца некалькі сустрэчаў з літаратарамі і літаратаркамі: з пісьменніцай і перакладчыцай Вольгай Гапеевай, пісьменнікам Сяргеем Календам, з паэтам і празаікам Алегам Мінкіным, размова з гісторыкам Дзянісам Марціновічам, аўтарам біяграфіі кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова, прэзентацыя кнігі пра гісторыю беларускага савецкага кіно, прэзентацыя новага нумара часопіса “Топас” да 100-годдзя Карнэліюса Кастарыядыса, сустрэча са стваральнікамі кніжнай серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” – праекта пра жыццё і дзейнасць беларускай эміграцыі.

Яраслаў Іванюк з “Камуніката” і майстра агучкі Змітра Бартосіка паўдзельнічаюць у дыскусіі-размове пра перспектывы аўдыякніг. Пісьменнік і перакладчык Уладзіслаў Гарбацкі прэзентуе першую анталогію беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”.

Таксама пройдзе лекцыя Івана Новіка пра этнафіласофію і дыскурсіўны аналіз Фуко, падчас якой ён прадставіць свае кнігі.

Арганізатары PRADMOVA імкнуцца ўлучаць у мерапрыемства прадстаўнікоў краін, якія прымаюць фестваль. У Вільні беларуска-літоўскі дыялог адбудзецца ў выглядзе дыскусіі пра спрэчныя пытанні беларуска-літоўскіх адносін, прэзентацыі двухмоўнай паэтычнай анталогіі з удзелам Маруса Бурокаса і Марыі Мартысевіч і прэзентацыі двухмоўнага зборніка паэзіі Андрэя Хадановіча з удзелам перакладчыкаў Альвідаса ШляпікасаУладаса Бразюнаса, Вітаса Дзякшніса, Маруса Бурокаса.

Таксама і 14, і 15 кастрычніка фестывальныя дні закончацца паэтычнымі чытаннямі.

З поўнай раграмай можна азнаёміцца тут.