Выдавецкая ініцыятыва “Вільма” анансавала выхад кнігі “Танец мядзведзяў” Вітольда Шаблоўскага ў беларускім перакладзе Адэлі Дубавец.
Польскі журналіст, рэпарцёр, аўтар некалькіх кніг, лаўрэат літаратурных прэмій Вітольд Шаблоўскі напісаў зборнік гісторый пра посткамуністычныя краіны і тое, як няпроста выбірацца з-пад абломкаў імперый ды ідэалогій – “Танец мядзведзяў” (Tańczące niedźwiedzie). Пераклала кнігу Адэля Дубавец спецыяльна для 34mag, дзе тая выйшла у электронным выглядзе, цяпер жа “Вільма” плануе надрукаваць папяровы наклад кнігі.