Выдавецтва “Вільма” выдала пераклад на беларускую мову кнігі нямецкага прафесара Віктара Клемперэра “LTI — нататкі філолага“, заснаванай на дзённіках, якія аўтар вёў падчас панавання нацызму. Кніга ўяўляе сабой даследаванне мовы нацыянал-сацыялістаў у нацысцкай Германіі. Кніга неўзабаве з’явіцца ў продажы на Kniger.by. Віктар Клемперэр — нямецкі прафесар раманскай філалогіі, выкладчык, даследчык французскай […]
Tag: wilma.pub
Дзіцячы верш ад Янкі Купалы выпусцілі кніжкай-кардонкай
Выдавецтва “Вільма” выпусціла кнігу для дзяцей. Каляровая кніжка-кардонка для самых маленькіх змяшчае верш-забаўлянку “Бай” аўтарства класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Верш-песня пра Бая — гэта аўтарская апрацоўка трыдыцыйнай народнай забаўлянкі для дзяцей. Ілюстрацыі намалявала Ульяна Наўроцкая, мастацкая рэдактарка — Ганна Шчуко. “Забаўлянка — ужо напаўзабыты жанр дзіцячага фальклёру, — тлумачаць у выдавецтве, — Але […]
“Танец мядзведзяў” Вітольда Шаблоўскага выйдзе на паперы
Выдавецкая ініцыятыва “Вільма” анансавала выхад кнігі “Танец мядзведзяў” Вітольда Шаблоўскага ў беларускім перакладзе Адэлі Дубавец. Польскі журналіст, рэпарцёр, аўтар некалькіх кніг, лаўрэат літаратурных прэмій Вітольд Шаблоўскі напісаў зборнік гісторый пра посткамуністычныя краіны і тое, як няпроста выбірацца з-пад абломкаў імперый ды ідэалогій – “Танец мядзведзяў” (Tańczące niedźwiedzie). Пераклала кнігу Адэля Дубавец […]





