Інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат” працягвае радаваць тых, хто любіць успрымаць літаратуру на слых. Вышла тры навінкі: Людміла Рублеўская, Маргарыта Латышкевіч і Барыс Пятровіч.
Раман Людмілы Рублеўскай “Пантофля Мнемазіны”, у якім віртуальная рэальнасць неймаверным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі, агучыў бард Зміцер Бартосік.
Музыка і вядоўца Кацярына Ваданосава чытае “Трыснёг пад ветрам” — міфалагічнае фэнтэзі ад Маргарыты Латышкевіч, поўнае загадак і росшукаў.
Кнігу Барыса Пятровіча “Спачатку была цемра” агучыў паэт і музыка Віктар Сямашка. Галоўны герой гэтага твору прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць. 90-я гады мінулага стагоддзя, дом-інтэрнат, чарнобыльскае Палессе…
Слухаць можна на Youtube.com, Spotify, Apple Podcasts, на сайце Kamunikat і інш.