Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. Як і зазвычай, выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і новую беларускую прозу.
Рубрыкі выпуску:
ЮБІЛЕІ: эсэ Генрыха ДАЛІДОВІЧА і роздум Алы ПЕТРУШКЕВІЧ да 120-годдзя з дня нараджэння Наталлі АРСЕННЕВАЙ
ЗГАДКІ Міколы Лешчуна да 110-годдзя Сяргея Грахоўскага
ПРОЗА: «Кава апоўначы» ад Вінцэся МУДРОВА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Магдалены ЛАЕЎСКАЙ «Дабраславёная нерухомасць рэчаў»
ЧЫТАЛЬНЯ: эсэістычныя нататкі Іны СНАРСКАЙ «За плынню часу»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Рычарда БЯЛЯЧЫЦА «Космас Радзімы»
ПРОЗА: два аповеды з мінулага Івана ТРЫСЦЕНЯ
КРАЙ: «Сядзіба ў Міжрэччы» Вітольда ЕРМАЛЁНКА і вершаваны гумар Івана МЕЛЬНІЧУКА
ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Протафемінізм Шарлоты БРОНТЭ»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Выпуск даступны для чытання і спампоўкі на сайце інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.