Заканчваецца прыём заявак на Літаратурны конкурс да 100-годдзя аб’яднання “Маладняк”.
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў сёлета праводзіць конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі.
Мова твораў — беларуская. Тэматыка твораў не абмежаваная.
Узроставы цэнз конкурсу — 35 гадоў.
Дасылайце тэксты ў фармаце .docx(.doc) на адрас: konkurs.maladniak@gmail.com з пазнакай “Конкурс” і кароткай інфармацыяй пра сябе.
Аб’ём тэкстаў не павінен перавышаць 15 старонак 14-м кеглем.
ДЭДЛАЙН — 1 кастрычніка 2023 г.
Падвядзенне вынікаў і ўганараванне пераможцаў адбудуцца ў лістападзе 2023 года.