У выдавецтве “Беларуская навука” пабачыла свет кніга пра легендарнага фалькларыста, пецярбургскага выдаўца Янкі Купалы, музыказнаўцу Антона Грыневіча.
Выданне змяшчае падрабязную біяграфію вучонага, тут жа таксама сабраныя і перадрукаваныя ягоныя кнігі, якія даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю.
Манаграфію Яніны Грыневіч “Як нацыя вучылася спяваць” ужо можна прыдбаць у менскай краме “Акадэмкніга”. Наклад невялікі.
Выдавецтва Антона Грыневіча — прыватнае беларускае выдавецтва, якое дзейнічала ў Санкт-Пецярбургу ў 1910—1913 гадах. Заснавана Антонам Грыневічам. Спецыялізавалася на выпуску твораў мастацкай літаратуры і беларускага музычнага фальклору. Выдала 10 кніг агульным тыражом 28 200 экземпляраў. У 1910 годзе пасля першага тома «Беларускіх песень з нотамі» выходзяць драматычная паэма «Адвечная песня» і зборнік вершаў «Гусляр» Янкі Купалы (выйшлі ў друкарні К. Пянткоўскага). У 1912 годзе Антон Грыневіч разам з Андрэем Зязюлем выдае другі том «Беларускіх песень з нотамі». У 1913 годзе выйшлі ў друкарні А. Э. Коллінса кнігі «Тоўстае палена», «Прапаў чалавек» і «Нёманаў дар» Якуба Коласа, «Апавяданні» Уладзіслава Галубка, «Аб чым шапацелі лісця» Таўруса і «Праклёнашы» Л. Гвазда.