Юстына Карпіловіч і Зміцер Бартосік у суботу, 31 кастрычніка, запрашаюць на свой ранішні канцэрт «Прывітанне з Бардаўскай восені» ў Гданьску ў беларускай суботняй школе а 12.00.
Прагучаць новыя творы Юстыны, а таксама старыя песні ды вясёлыя гісторыі з будучай кнігі Змітра.
Аздобяць песні віртуозны баян Таццяны Карпіловіч ды флейта з перкусіяй Геральда Бартосіка.
Уваход вольны.
Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus» у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».







