Выйшла новая кніга вершаў маладога паэта Алеся Стружко “Белая рака”.
“Гэта не проста збор вершаў, а хутчэй маршрут, на які можна выйсці з любога месца планеты і патрапіць у метафізічнае падарожжа. Гэта шлях па асновах быцця, па тканцы матэрыі, пададзены скрозь прызму беларускай рэчаіснасці: праспект Незалежнасці, які робіць сабе харакіры; міфічныя істоты Дзікушкі, якіх нарадзіла балота; іншапланетнікі, якія пасяліліся ў ЖК Мінск-Мір. Для кожнага чытача тут абавязкова знойдуцца свае цуды”, —гаворыцца ў анатацыі да кнігі.



Летась пабачыў свет зборнік паэзіі Алеся Стружко “Камякі”, які складаўся з 50 вершаў.






