Пабачыла свет новае выданне “Хвілінкі” Ігара Бабкова — цяпер пад адной вокладкай дзве часткі з дадаткам у выглядзе “Трох размоў на Лютэранскай горцы”.
“Хвілінка” — гэта раман-успамін, раман-утопія, раман-прытулак. Гісторыя пра менскую кавярню, што існавала ў 80-х, але не прамінула разам з эпохай. Вырашыла застацца: са сваімі наведвальнікамі, іх мроямі, жыццёвымі падарожжамі, снамі. Як месца, куды можна прыйсці. У якім можна сустрэцца — з сабой і з іншымі. Дзе ўсё звязана з усім
і ўсё ўсяму адгукаецца”, — гаворыцца ў анатацыі.
Кнігу ўжо можна замаўляць з дастаўкай у краіны Еўразвяза.






