Аляксандр Карнаўх напісаў новы раман “Той, хто дае імёны”

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новага рамана сёлетняга фіналіста Прэміі Гедройця Аляксандра Карнаўха “Той, хто дае імёны”, які ёсць працягам папярэдняй кнігі “Халодныя землі”.

“Што Сяргей робіць у Нарвегіі, якіх адказаў шукае тут, ля скалы-кафедры, куды людзі прыязджаюць праверыць, наколькі яны жывыя? Летась ён пахаваў жонку. Яна памерла ад хваробы, ніхто яе не забіваў, але патрэбны хаця б не вінаваты – адказны за няшчасце.

Падзеі наслойваюцца на падзеі, і яму, як рэстаўратару, трэба фрагмент за фрагментам адкрываць схаваную выяву. Пакуль яго жывое, моцнае цела робіць крок за крокам, думкі галоўнага героя паволі тонуць у тумане бяспамяцтва. Ці паспее ён знайсці адказы раней, чым забудзецца, навошта іх шукаць? — інтрыгуе анатацыя містычнага рамана з элементамі трылера і дэтэктыва.

Продажы стартуюць 7 лістапада. А цяпер кнігу можна перадзамовіць па зніжаным кошце праз сайт выдавецтва Gutenbergpublisher.eu.