Маляваныч агучыў зборнік казак ўласнага аўтарства

Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала зборнік казак Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) пад назвай “Надвор’е, якое пакрыўдзілася”. Гэтыя казкі не выдаваліся на паперы і выходзяць упершыню менавіта ў аўдыяфармаце.

Рэдактаркай тэкстаў выступіла Наста Кахан, за музычнае афармленне адказваў Алег Удалееў, вокладку намаляваў сямігадовы хлопчык Паша, а чытае казкі сам аўтар — Аляксандр Ждановіч.

За дапамогу ў стварэнні аўдыякнігі ініцыятыва “Кніжны воз” дзякуе неабыякавым беларусам і беларускам штата Вашынгтон.

Слухаць можна праз дастасаванне “Кніжны воз” і на сайце ініцыятывы.