Мікола Дзядок прэзентуе кнігу апавяданняў у Вільні

31 траўня ў прасторы ZOLAK у Вільні адбудзецца прэзентацыя новай кнігі “Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах” палітвязня Міколы Дзядка. Кніга выйшла ў выдавецтве “Камунікат” на беларускай і расейскай мовах.

Гэта першая кніга, напісаная аўтарам пасля вызвалення. У ёй Мікола Дзядок з максімальна даступнай выразнасцю і шчырасцю выклаў досвед самага цяжкага перыяду свайго зняволення: 7 месяцаў у гэтак званых “кішэнях” — малюсенькіх адзіночках у Гарадзенскай турме. Адзіночках, у якіх часта паміраюць людзі.

На сустрэчы Мікола Дзядок раскажа пра саму кнігу, пра метады вярбоўкі агентуры ў Гарадзенскай турме, падзяліцца тымі спосабамі ратавання псіхікі, якія дапамаглі самому аўтару пазбегнуць самагубства і ментальнага разладу.

Уваход вольны.

Загалоўнае фота: facebook.com