Выдавецтва “Полацкае ляда” працягвае выпускаць навінкі ў серыі “Брукаванка”. Гэтым разам выйшла кніга выбраных вершаў Сяргея Патаранскага “Што ў гэтым сьвеце я?”.
Як піша рэцэнзент на сайце пра кніжныя беларускія навінкі, у зборніку “сабраныя як раз тыя дыменты, якія рэдактар-укладальнік «вымыў» з вялікага корпусу паэтычнай пароды, як вымываюць золаташукальнікі свае зыркія залацінкі”.
*
Мы пясочныя людзі.
Тут пануе пясок.
Мы ж у сонца набудзем
супакою глыток.
Мы мяшканцы плянэты,
дзе дажджы не ідуць.
Мімалётнае лета
дасьць крыху адпачнуць.
Мы пясочныя людзі.
безразважлівы час,
прабіваючы грудзі,
працякае праз нас.

Сяргей Патаранскі нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску. Вучыўся ў мастацкай школе-каледжы №26, затым у Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, дзе пазней выкладаў творчую спецыялізацыю ў кірунку літаратурнай і тэатральнай работы. Пасля ліцэю вучыўся на журфаку БДУ, затым у Беларускай Акадэміі Мастацтваў.
Паэт, драматург, рэжысёр, бард, займаўся публіцыстыкай, прозай, перакладаў з лаціны, ангельскай, польскай, расейскай, украінскай моваў.
Аўтар кніг паэзіі “Залаты вецер” (1998), “Сэрца Бога – Беларусь” (2006), “Аблічча кахання” (2014). Паслухаць вершы ў выкананні аўтара можна тут.






