Новы нумар зіну Pamyłka выйшаў на паперы і ў PDF

Каманда з 17 чалавек спрычынілася да стварэння новага дзявятага нумара навукова-папулярнага зіну Pamyłka, які цяпер можна набыць не толькі ў электроннай, але і ў папяровай версіі.

Аўтары зіну нагадваюць, што зін — гэта грамадскі праект, які робіцца супольнымі сіламі і існуе толькі за кошт данатаў. Данаты ідуць на друк, на рэдакцыю і ўсім, хто ствараў нумар. Пасля выхаду кожнага нумару, трохі больш чым праз месяц, каманда выкладае матэрыялы ў вольны дасяг.

“А сёння чытайце: і пра месяц, і пра дуальныя лікі, і пра дугу Струвэ, і пра стварэнне ўласнай паперы, і пра дыназаўраў (не старэе тэма, праўда?), і пра пылок, і пра вынаходніцтва малекул! І насалоджвайцеся мапай Еўропы, як феноменам, як з’явай, як утопіяй, якая існуе прама цяпер”, — гэткі пераклік асноўных тэмаў №9.

Электронную версію выпуску можна купіць тут, друкаваны асобнік замовіць тут, а агулам далучыцца да падтрымкі ініцыятывы па выпуску зіна — праз платформу Buymeacoffee.com.