Выдалі “Пяцікніжжа Майсея” ў перакладзе з іўрыту

У выдавецтве “Про Хрысто” выйшла афіцыйная рыма-каталіцкая беларуская версія “Пяцікніжжа Майсея”, піша Сatholicminsk.by. У выданні пазначана, што пераклад здзейснены з мовы арыгінала, што мае азначаць старажытнагабрэйскую мову (іўрыт).

Прэзентацыя выдання адбудзецца 20 снежня 2025 года ў 11.00 у пастырскім цэнтры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход).

Уваход вольны.
Адрас правядзення прэзентацыі: Мінскі р-н, аг. Лясны, вул. Аляксандрава, 4а.

“Пяцікніжжа Майсея” — першыя пяць кніг Старога Запавету, які ў габрэйскай традыцыі назваюцца “Тора”