Містычны раман Някляева пра Янку Купалу стаў аўдыякнігай

У межах серыі “Кнігі без літар” фонд “Камунікат” выйшла аўдыякніга “Гэй Бэн Гіном” Уладзіміра Някляева — 28 гадзін містычна-таямнічага рамана ў агучцы Крысціны Дробыш, Алега Гарбуза і Сяргея Чуба.

“Гэй Бэн Гіном”, што значыць “Геена вогненная”, гэта містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі “Масква”. Гэта таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара МаргераУладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, ён паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.

Выдавецтва папяровай версіі — фонд Kamunikat.org.

Паслухаць можна на розных лічбавых платформах: Kobo, YouTube, Castbox, Apple Podcasts, Камунікат, Spotify Podcasts, Google Play Books, Apple Books.