У музеі Багдановіча — літшкола “Тэкст” пра візуальную паэзію

28 жніўня а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ: візуальная паэзія”. Далучыцца могуць усе ахвочыя.

Цягам заняткаў мадэратар Міхал Бараноўскі паразмаўляе з удзельнікамі на наступныя тэмы:
– гісторыя візуальнай паэзіі ад старажытнай Грэцыі да сучаснасці;
– з’ява на мяжы выяўленчага мастацтва і тэксту, тэрміналагічная няпэўнасць;
– візуальная паэзія ў Беларусі;

У канцы заняткаў адбудзецца майстар-клас па напісанні фігурных вершаў.

Форма працы “літаратурнай школы”: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне. Далучыцца можна на любым этапе! Для таго каб атрымліваць рассылку прапануем запоўніць гугл-форму —  forms.gle.

Уваходны квіток — 10 рублёў. Менск, вул. М.Багдановіча, 7а.