У свежым жнівеньскім нумары “Літаратурнай Беларусі” чытачы знойдуць паэзію Васіля Дэбіша, прозу Міхася Зізюка і Віктара Варанца, успаміны і развагі Людмілы Андзілеўкі пра Анатоля Сыса ды многае іншае.
Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску:
ПАМЯЦЬ: артыкул Сяргея ЧЫГРЫНА “Паэт і журналіст Уладзімір ШУРПА”
АСОБА: эсэ Людмілы АНДЗІЛЕЎКА “Насоўка Анатоля СЫСА”
АБРАЗКІ: нататкі Лявона ВАЛАСЮКА “Белыя адзенні”
ПРОЗА: апавяданне Віктара ВАРАНЦА “Выгадная прапанова”
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Васіля ДЭБІША “Матулін крок”
ЧЫТАЛЬНЯ: раздзелы з новага рамана-ўтопіі Міхася ЗІЗЮКА “Рэінкарнацыя”
ПРОЗА: апавяданне-быль Алеся ГІБОК-ГІБКОЎСКАГА “Сымонка-верхалаз”
ПОВЯЗЬ: літаратуразнаўчыя развагі Алеся АКУЛІЧА “Формула супраціўлення. Па старонках прозы Юркі ВІЦЬБІЧА”
ГІСТОРЫІ: артыкул Андрэя ЦУНСКАГА “Стэндаль: драгун — інтэндант — класік”
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Спампаваць і чытаць нумар “Літаратурнай Беларусі” можна тут: