У выдавецтве “Беларуская навука” пабачыла свет чацвёртая кніга серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі” зборнік беларускіх народных баладаў з пераказам на расейскую і ангельскую мовы пад назвай “Абярнуся я шэрай зязюляй”.
Згодна з анатацыяй, гэта самы лірычны зборнік серыі і самы захапляльны, бо менавіта ў баладзе пераказваюцца незвычайныя, неардынарныя падзеі, хоць часта трагічныя ды тужлівыя. Кніга мае аўдыядадатак даступны па QR-кодзе, які паслужыць падарункам для аматараў народных спеваў. А таксама ёсць пераказ сюжэтаў на расейскую і ангельскую мовы, што пашырае кола чытачоў.

Тэксты праілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва — выцінанкамі, створанымі Галінай Жураўлёвай.
Кнігу можна купіць у Менску ў кнігарні “Акадэмічная кніга”, а таксама замовіць праз сайт Kniger.by ці прыдбаць у ГЦ “Купалаўскі”, ралеты 41— 42 (ст. м. Кастрычніцкая).



![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)


