У выдавецтве Gutenberg Publisher мае выйсці новая кніга для дзяцей ад творчага тандэму Андрэя Скурко і мастачкі Волі Кузміч. Старт продажаў плануецца на 16 траўня і пачнецца ў межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве.
“Кніга друкуецца ўжо! <…> Вокладку ўжо рассакрэчваю. Трэцяя кніга ў нашай калабарацыі з Андрэем Скурко — «Як завесці дыназаўра»! Бо якое дзяцінства без дыназаўраў?” — дзеліцца навіной мастачка Вольга Кузміч у сацсетках.

