Сайт Knihauka.com перастаў адкрывацца з Беларусі

Доступ да сайта інтэрнэт-кнігарні Knihauka.com быў заблакаваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Такое паведамленне з’явілася ў сацсетках выдавецтва “Янушкевіч”, якое ўласна гандлюе сваімі выданнямі праз “Кнігаўку”.

Як расказваў Bellit.info, выдавецтва “Янушкевіч” у 2022 годзе спрабавала адчыніць уласную кніжную карму “Кнігаўка” ў Менску, але тая была вымушаная зачыніцца, не прапрацаваўшы нават аднаго дня. А напярэдадні свайго 10-гадовага юбілею ў 2023 годзе выдавецтва анансавала адкрыццё афлайн кнігарні ў Варшаве (Польшча). Але яшчэ раней пачала працу інтэрнэт-кнігарня “Кнігаўка”.