У выдавецтве Skaryna Press выходзіць дэбютны паэтычны зборнік Вікці Удовінай “Угрунь”, які можна разглядаць, як вялікі вітраж, выпісаны з дапамогай самых розных фармальных прыёмаў, — касмалагічны і эсхаталагічны адначасова. “Эксперыментальная, завумная і стылёвая кніга пра гісторыю еўрапейскага мыслення і трансфармацыі індывідкі першай паловы 2020-х, створаная даследніцай Сярэднявечча. У ёй абсалютна […]





