Нядаўна пабачыў свет шосты выпуск альманаха “Апостраф”. Bellit.info публікуе апавяданні Уладзіміра Сцяпана, якія надрукаваныя ў раздзеле “Проза” побач з творамі Стасі Наркевіч, Ігара Сідарука і Леаніда Дранько-Майсюка. Друкаваны выпуск альманаха прыдбаць можна на сайце Кірмаш. УЛАДЗІМІР СЦЯПАН ЧЫРВОНЫ АШЫЙНІК Мужчыну я пазнаў адразу, як толькі выйшаў з вёскі на шашу. Гэта […]
Tag: Уладзімір Сцяпан
Сяргей Дубавец учытваецца ў прозу Уладзіміра Сцяпана з кнігі “Ваўка”
У новым выпуску “Літаратурных зацемак” Сяргей Дубавец учытваецца ў тэксты Уладзіміра Сцяпана з кнігі “Ваўка”, што выйшла летась у выдавецтве “Мяне Няма”. Шэраг сузіральных гісторый, якія так ці іначай апавядаюць пра смерць і тое, што застаецца пасля яе. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Уладзімер […]
У серыі выдавецтва hochroth Minsk навінка —вершы Ліны Казаковай
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла трыццатая кніга ў серыі — зборнік паэзіі Ліны Казаковай “Лили не спит”. У афармленні кнігі скарыстана ілюстрацыя пісьменніка і мастака Уладзіміра Сцяпана. У найбліжэйшы час навінку можна будзе прыдбаць на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, заключная частка якога пройдзе ў Варшаве 21—24 лістапада. Ліна Казакова — […]
Хайку Уладзіміра Сцяпана выйшлі кнігай у Францыі
У французскім выдавецтве Érès выйшла кніга-білінгва з хайку Уладзіміра Сцяпана. Пераклад на французскую мову — Яны Гульцяевай і Даніэлы Фожрас (Danièle Faugeras). Ва ўкладзеную аўтарам кнігу ўвайшло 80 хайку, якія падаюцца паралельна на дзвюх мовах: па-беларуску ў арыгінале і ў перакладзе на французскую. Кнігу можна замовіць праз сайт выдавецтва Editions-eres.com.
“Мяне Няма” выдае навінку Уладзіміра Сцяпана — перадзаказ
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новай прозы Уладзіміра Сцяпана з назвай “Ваўка”. Кнігу складаюць кароткія замалёўкі, аповеды пра жыццё, што паўсталі з мікса мастацкай дакументалістыкі і аўтафікшна. “Гэта кніга апавяданняў і мініяцюр Уладзіміра Сцяпана ўмацоўвае яго рэпутацыю аднаго з найлепшых айчынных майстроў малой прозы. Лаканічныя, празрыстыя тэксты, у якіх няма […]
“Адна капейка” Сцяпана выйшла аўдыякнігай
У межах супольнага праекту Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў і фонду Kamunikat.org “Кнігі бяз літар” выйшла новая аўдыякніга – зборнік апавяданняў Уладзіміра Сцяпана “Адна капейка”. У зборнік Уладзіміра Сцяпана “Адна капейка” ўвайшлі найлепшыя творы, напісаныя аўтарам на момант выхаду кнігі ў 2012 годзе, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з […]
«У іх сваё мярыла літаратуры — колькасць базавых». Размова з Уладзімірам Сцяпанам
Уладзімір Сцяпан — майстар кароткай псіхалагічнай прозы і стваральнік трагікамічнага «сапраўднага вяскоўца». Ён не лічыць сябе рэалістам, аднак героі і дэкарацыі Сцяпана — пранізліва трапныя і пазнавальныя. У 2019 годзе за зборнік апавяданняў «Хвалі» яму прысудзілі Нацыянальную літаратурную прэмію — дзяржаўную ўзнагароду; адначасова з тым Сцяпан адмовіўся ад супрацоўніцтва з «Советской Белоруссией». Цяпер пісьменнік на пенсіі і жыве ў вёсцы, пішуць «Свободные […]




![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
