У выдавецтве Skaryna Press выйшла навінка — аповесць “Anna, soror… Арыентальныя навэлі” франка-бельгійскай пісьменніцы Маргерыт Юрсэнар. Пераклад з французскай зрабіў Уладзіслаў Гарбацкі. У аповесці “Anna, soror…” Маргерыт Юрсэнар вымалёўвае лаканічную і трывожную гісторыю недазволенага кахання і пажыццёвага раскаяньня. Дзеянне адбываецца ў арыстакратычнай Еўропе ХVII стагоддзя. Рамантычныя адносіны, якія знітавалі брата […]