1 кастрычніка ў 16:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё часовай экспазіцыі “Заступнік бацькавай спадчыны” да 110-годдзя з дня нараджэння Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча. Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч (1914 – 1996) – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старэйшы сын народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, арганізатар і першы дырэктар музея Якуба Коласа […]