Польскі Цэнтр усходніх даследаванняў імя Марэка Карпа выдаў кнігу “Archipelag Białoruś. Relacje byłych więźniów politycznych”, якая складаецца з дванаццаці інтэрв’ю з былымі палітычнымі вязнямі Беларусі. Адкрывае зборнік эсэ Анджэя Пачобута. Выданне дакументуе галоўныя асаблівасці беларускай рэпрэсіўнай сістэмы. Сведчанні палітвязняў, сярод якіх літаратуразнаўца і пісьменнік Аляксандр Фядута, культурны мэнэджар Уладзімір Булаўскі, […]





