У межах цыклу літаратурных інтэрнэт-спатканняў “Санаторый пад клепсідрай” літаратар і выкладчык Андрэй Хадановіч правядзе дыскусію-размову з назвай “Вядзьмар: гісторыя феномена”. Госцем выпуску будзе Адам Флама – даследчык творчасці Анджэя Сапкоўскага і мастацкага свету “Ведзьмара”, галоўны польскі ведзьмаразнаўца, аўтар першай і адзінай біяграфіі Вядзьмара. Падставай для размовы паслужыла з’яўленне чарговага тома вядзьмарскай сагі […]