Выйшаў кастрычніцкі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» (цяпер распаўсюджваецца ў PDF-фармаце). Выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і новую беларускую прозу.
Рубрыкі 10-га выпуску:
АКТУАЛІІ: эсэ Віктара ЛЕДЗЕНЕВА «Гандляры і спажыўцы»
ПАМЯЦЬ: артыкул-расследаванне Леаніда МАРАКОВА «Толькі адна ноч: 29 кастрычніка 1937 года»
ВІДАРЫСЫ: словы пра беларускага прарока «Персанальны Купала» Адама ГЛОБУСА
ПАЭЗІЯ: вершаваная нізка Дар’і ЛІС «Тваё неба — з табой»
ДРАМАТУРГІЯ: трагедыя ў адным акце, сямі карцінах Віктара ВАРАНЦА «Стэфан Баторый, або Кароткі шлях»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Міколы КАНАНОВІЧА «Час сонцастаяння»
АСОБЫ: запісы Генрыха ДАЛІДОВІЧА «Успаміны пра настаўнікаў»
ГУТАРКА: да 15-годдзя з дня смерці Алега ЛОЙКІ (1931–2008): «Літаратура залежыць ад космасу»
ГІСТОРЫІ: эсэ Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Зменлівы і нязменны: Персі Бішы ШЭЛІ»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Поўны выпуск можна спампаваць па спасылцы.
Знайсці свежыя і архіўныя выпускі выдання можна на сайце інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.