Фундацыя Kamunikat анансавала перавыданне аповесцей Васіля Быкава “Афганец” і “Бліндаж”. Акрамя выдання кнігі, запланаваны шэраг прэзентацый у некалькіх польскіх гарадах.
Выдаўцы падкрэсліваюць, што гэтым выданнем Фонд Kamunikat.org далучаецца да святкаваньня 100-годдзя Васіля Быкава. У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі дзве знакавыя, але малавядомыя пакуль аповесці “Бліндаж” і “Афганец”. Абедзьве яны былі надрукаваныя толькі пасля смерці народнага пісьменніка Беларусі.
Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца ў дзень народзінаў Васіля Быкава 19 чэрвеня 2024 г. ў Беластоку падчас вечарыны ў кавярні “Фама”.
“21 чэрвеня сустэнемся з беларусамі Гданьску, а 23 чэрвеня — з беларусамі Варшавы. Сачыце за нашымі сацсеткамі!”, — піша Kamunikat.