Амялішка Міхась Васільевіч (нар. 14.5.1929, с. Вольна, Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменнік, фізік. Уваходзіў у сябры СБП.
Скончыў Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам фізікі, выкладчыкам, выконваў абавязкі загадчыка кафедры. Аўтар кніг “Гучыць наш хор” (Мінск, 2009), “Заблудныя” (Мінск, 2009—2016), “Як жыць, дык жыць для Беларусі” (Мінск, 2012).