Сёння наша рубрыка ахоплівае літаратурныя спасылкі за два тыдні, бо публікацый у гэты час было зусім няшмат, але ўсе яны вартыя добрага кліка.
Запісныя кніжкі і дзённікі Уладзіміра Караткевіча 1950-х – 1960-х гадоў, якія неўзабаве выйдуць у 22-м томе збору твораў пісьменніка, часткова апублікавалі ў сеціве. Файнае чытанне.
Уладзімір Сцяпан. Я сёння ў школу не прыйду… Публікацыя навел вядомага празаіка з’явілася на сайце часопіса “Дзеяслоў”.
Змітрок Кузменка. Зялёны мост. Аповесць пра міжваенную Вільню, яшчэ адзін “тэкст тыдня” ад “Дзеяслова”.
Рэцэнзія на “Рэспубліку глухіх” Іллі Камінскага ад Алеся Дуброўскага на Taubin. Кніга перакладаў зусім нядаўна з’явілася ў лонданскім выдавецтве “Скарына”.
Дзеці Касандры. Антыўтопія — спроба адмяніць чорнае заўтра вербальным гонам. Нават калі насамрэч яно ўжо тут. Аналітычны аддзел “Літрадыё” развінчвае беларускі літдэпрэсняк на часткі.
Вершы дызайнеркі Насці Т. у публікацыі часопіса “Уж”.
Добрага ўсім чытання на выходных!
Photo: LitHub