Пачынаем!

Дарагія сябры, перад вамі – сайт bellit.info, заснаваны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Мы пішам пра літаратуру ў Беларусі і за яе межамі, паведамляем пра навінкі выдавецтваў, акумулюем наяўную інфармацыю пра беларускіх літаратараў без увагі на ўзрост і час нараджэння, мову і стыль пісьма (біяграфістыку, мемуарыстуку, некрапалістыку, архіўныя дадзеныя), збіраем звесткі пра літаратурную перыёдыку, выдавецтвы, анлайн-праекты, у тым ліку аўдыёвізуальныя і базу экранізацый літаратурных твораў. Зразумела, што на гэтым сайце размесціцца і інфармацыя пра задумы, праекты Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

Усе гэтыя і многія іншыя бакі літаратурнага жыцця будуць адлюстроўвацца ў адпаведных раздзелах – “Персаналіі”, “Бібліятэка”, “Медыя”, “Аўдыё”, “Відэа”, “Архіў”, “Некропаль”, “Маніторынг”. Безумоўна, мы будзем гаварыць і пра літаратуру іншых краін, каб глядзець на беларускае слова ў шырэйшай перспектыве, але найперш прысвяцім нашу працу сваёй літаратуры.

Перад намі стаяць маштабныя задачы і выклікі, таму мы адкрытыя да супрацоўніцтва, валанцёрскай дапамогі, заўсёды чакаем вашых водгукаў і любой зваротнай сувязі. Калі вы хочаце дапоўніць нашыя каталогі, указаць на недакладную інфармацыю, надрукаваць свой прэс-рэліз, пішыце нам на bellit.info@gmail.com

Працы шмат, пачынаем!