“Кніжная Шафа”: з’явілася новая анлайн-кнігарня

“Цяпер купіць кнігі ў нашай кнігарні можна і анлайн”, паведамляе незалежная кнігарня з Грушаўкі.

Кнігары запусцілі абноўлены сайт з інтэрнэт-крамай, таму цяпер стаць пакупніком “Кніжнай шафы”, нават калі жывеш не ў Мінску. Яшчэ працягваецца праца над напаўненнем каталога, але на сайце прадстаўлены ўжо амаль усе выданні з паліц кнігарні.

Спосабы дастаўкі:
📌 Самавываз (аплата анлайн або на месцы ў краме)
📌 Кур’ер (аплата анлайн, 6 руб.)
📌 Белпошта (аплата анлайн або пры атрыманні пасылкі на пошце)
📌 Еўрапошта (аплата анлайн або пры атрыманні пасылкі на пошце)
(для дастаўкі за мяжу напішыце на электронную пошту shafaminsk@gmail.com або ў вайбер ці тэлеграм +375296452055)
Спосабы аплаты:
📌 Наяўнымі і карткай у краме
📌 Карткай анлайн
📌 Праз сістэму АРІП

Пасылкі па Беларусі дасылаюцца ў дзень атрымання заказа або на наступны дзень (акрамя нядзелі). Заказы з самавывазам апрацоўваюцца ў той жа дзень.

Рабіць замовы можна на https://shafa-minsk.by/be/