БДАМЛМ запрашае на Архіўныя чытанні

Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва запрашае на ХХІ Архіўныя чытанні “Юбіляры 2023 года: лёсы і спадчына праз прызму архіўных і музейных матэрыялаў”. Чытанні адбудуцца 5 кастрычніка 2023 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4.

Вітаюцца матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці дзеячаў культуры, літаратуры, выяўленчага мастацтва, музыкі, кінематографа. Мовы канферэнцыі: беларуская, руская. Рэгламент выступлення: да 15 хвілін.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы, адрасам аўтара трэба дасылаць да 25 верасня 2023 г. на электронны адрас установы.

Матэрыялы канферэнцыі плануецца апублікаваць у штогадовым альманаху БДАМЛМ “Аўтограф”.

Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу — тут.