У Мінску пабачыла свет кніга Андрэя Шула-Сянчэўскага, у якой упершыню надрукаваныя слоўнікі Івана Грыгаровіча, Фёдара Шымкевіча і Аляксандра Станкевіча, укладзеныя аўтарамі ў ХІХ стагоддзі.
Як тлумачыць аўтар-укладальнік Андрэй Шула-Сянчэўскі, у выданні змешчаны артыкул з археаграфічным аналізам рукапісу, уступ да слоўніка самога спадара Грыгаровіча і сам слоўнік на літары А, Б, В (толькі гэтыя літары слоўніка захаваліся да сёння). Таксама дадаткі да слоўніка (сярод якіх незавершаны і нявыдадзены слоўнік Аляксандра Станкевіча — 553 словы) і асобны рукапіс Збору словаў Літоўска-беларускай гаворкі Фёдара Шымкевіча (2163 словы). У кнізе 416 старонак.
Карткі, матэрыялы і рукапісы былі даступныя даследчыкам у Беларускім дзряжаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, але ніколі не выходзілі асобным выданнем.
Наклад кнігі — 99 асобнікаў. Выданне будзе даступнае для пакупнікоў “Акадэмкнігі” ў Мінску.