Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.
Як паўдзельнічаць? Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.
Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца.
ДЭДЛАЙН — 1 чэрвеня 2024 г.
Падсумаванне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.
Поспехаў!





![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
