- Раманаў Еўдакім Раманавіч (11.9.1855 – 20.1.1922). Фалькларыст, літаратуразнаўца, археолаг. Пахаваны ў Стаўрапалі, РФ. Месца пахавання невядомае (?).
- Рамановіч Яўген Сцяпанавіч (21.1.1905 – 25.2.1979). Драматург, празаік, крытык. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Раманоўская Гэлена Людвікаўна (26.12.1908 – 17.5.1980). Празаік, паэтка, перакладчыца. Сябра СП з 1934 г. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска.
- Рашкоўскі Леанід Сямёнавіч (9.1.1937 – 31.5.1994). Паэт. Сябра СП з 1970 г. Пахаваны ў Барысаве, Мінскай вобласці.
- Ржэўскі Браніслаў Андрэевіч (25.3.1905 – 10.2.1980). Літаратуразнаўца. Вязень ГУЛАГу. Пахаваны на азотаўскіх могілках “Сакрэт” па пр. Касманаўтаў у Гродна.
- Родзевіч Леапольд Іванавіч (12.6.1895 – 1938?). Паэт, публіцыст, драматург, празаік. Паўторна арыштаваны ў Саратаве, РФ у 1938 годзе. Верагодна, расстраляны. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Розна Алесь (сапр. Абрам Ісакавіч) (1913 – 1942). Паэт. Вязень ГУЛАГу. Памёр ва УнжЛАГу, станцыя Сухабязводная, Ніжагародская вобласць, РФ. Месца пахавання невядомае.
- Рубанаў Уладзіслаў Якаўлевіч (15.2.1952 – 21.7.1994). Празаік. Сябра СП з 1982 г. Пахаваны ў в. Міханавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці.
- Рубін Іван Ільіч (29.1.1954 – 28.6.1993). Паэт. Сябра СП з 1991 г. Пахаваны на могілках в. Ячонка, Стаўбцоўскага раёну Мінскай вобласці.
- Рубіна Рыва Рувімаўна (15.5.1906 – 2.7.1987). Перакладчыца, літаратуразнаўца, крытык, жонка мастака Меера Аксельрода. Памерла і пахаваная ў Маскве.
- Рубцоў Аляксей Барысавіч (6.5.1923 – 10.7.1963). Літаратуразнаўца. Пахаваны на Трышынскіх могілках у Брэсце.
- Рудаў Веньямін Сямёнавіч (17.12.1914 – 25.6.1999). Празаік. Сябра СП з 1972 г. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
- Рудзько Юрый Герасімавіч (27.6.1913 – 4.2.1948). Празаік, драматург, нарысіст. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Рудкоўскі Міхась Міхайлавіч (17.4.1936 – 7.7.1991). Паэт. Сябра СП з 1966 г. Пахаваны на могілках в. Востраў Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
- Рудніцкі Дамінік (4.8.1676 – 10.10.1739). Паэт, фалькларыст, драматург, тэолаг. Памёр у Варшаве. Пахаваны там жа (?).
- Ружанцоў Аляксандр (12.8.1893 – 26.7.1966). Паэт, бібліёграф, перакладчык. Пахаваны ў г. Дэнвіл, штат Ілінойс, ЗША.
- Рунец Пятро Мікалаевіч (4.5.1911 – 5.3.1997). Празаік. Сябра СП з 1955 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Русак Адам Герасімавіч (24.5.1904 – 21.3.1987). Паэт. Сябра СП з 1939 г. Пахаваны ў в. Пясочнае Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
- Русецкі Аляксей (сапр. Бурдзялёў Аляксей Сцяпанавіч) (4.12.1912 – 17.6.2000). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1947 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Руцкі Язэп Вельямін (1574/5 – 5.2.1637). Багаслоў, пісьменнік, філосаф. Пахаваны ў Вільні. Пахаванне страчана.
- Рыбак Алесь Пятровіч (7.11.1934 – 7.5.2017). Празаік. Сябра СП з 1973 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Рылько Алесь (Аляксей Іванавіч) (27.3.1923 – 16.4.1967). Празаік, драматург, публіцыст. Сябра СП з 1952 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Рымша Андрэй (каля 1550 – 1599?). Паэт, заснавальнік жанра панегірычнай паэзіі. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Рыпінскі Аляксандр (22.9.1809 – 20.11.1986). Фалькларыст, выдавец, мастак. Быў пахаваны на сямейных могілках роду Заблоцкіх у маёнтку Саланец Лепельскага павету Ушацкай воласці (Віцебская вобласць).
- Рысінскі Саламон (каля 1560 – 13.11.1625). Паэт-лацініст, этнограф, філосаф. Пахаваны ў Дзяляцічах Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Месца пахавання невядомае.
- Рысінскі Францішак (1749 – каля 1830). Паэт. У пачатку ХІХ ст. жыў у Віцебску. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Рэлес Рыгор Львовіч (23.4.1913 – 17.9.2004). Паэт, празаік, мемуарыст. Сябра СП з 1936 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Рэўзін Рува Шоламавіч (1911 – 1942). Паэт. Загінуў у баі на фронце. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Рэшаць Язэп (28.8.1890 – 15.2.1958). Драматург, грамадскі і рэлігійны дзеяч. Пахаваны на могілках кляштара Св. Пракопа (St. Procopius Abbey) у Ляйлі (Lisle), штат Ілінойс, ЗША.
- Сабаленка Раман Карпавіч (15.10.1907 – 13.5.1975). Празаік, паэт. Сябра СП з 1939 г. Пахаваны на могілках у Заслаўі, Мінскі раён, Мінскай вобласці.
- Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч (27.5.1932 – 6.4.2012). Тэатразнаўца, крытык. Сябра СП з 1964 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Савелічаў Аркадзь Аляксандравіч (1933 – 2008). Празаік. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Савёнак Лявон (26.6.1897 – 21.2.1974). Празаік, фельетаніст, публіцыст. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
- Савіцкі Алесь Ануфрыевіч (8.1.1924 – 5.10.2015). Празаік. Сябра СП з 1961 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Савіцкі Уладзімір Іларыёнавіч (28.6.1914 – 14.2.1989). Празаік. Сябра СП з 1972 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Савіч-Заблоцкі-Суліма Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч (3.3.1850 – не раней 1905 г.). Празаік, паэт. У апошнія вядомыя гады жыў у Санкт-Пецярбургу. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Савіч Франц Андрэевіч (1815 – 1845). Паэт, мемуарыст. Пахаваны ў в. Астрожак, Баранаўскі раён, Жытомірская вобласць, Украіна. Магіла не захавалася.
- Садковіч Мікола Фёдаравіч (21.1.1907 – 16.8.1968). Празаік, сцэнарыст. Сябра СП з 1947 г. Пахаваны на Новых Данскіх могілках Масквы, РФ.
- Садоўскі Яфім Ільіч (4.1.1908 – 13.9.1993). Празаік, публіцыст, паэт. Сябра СП з 1939 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Сакалоў Васіль Змітравіч (3.2.1919 – 8.3.1990). Празаік, нарысіст, паэт. Сябра СП з 1952 г. Пахаваны на Траекураўскіх могілках Масквы, РФ.
- Сакалоўскі Уладзімір Лявонцевіч (10.12.1930 – 20.6.2013). Перакладчык, гісторык, літаратуразнаўца. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Саковіч Аляксандра (сапр. Рытар-Каханоўская Іна) (27.12.1906 – 8.1.1997). Празаік, мемуарыстка. Пахаваная на могілках Рыверсайд у Кліўлендзе, штат Агая, ЗША.
- Сакол Пятро (сапр. Масальскі Пётр Аляксандравіч) (14.7.1905 – 6.7.1985). Паэт, перакладчык. Пахаваны на могілках Лачупе, Рыга, Латвія.
- Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд Васілевіч) (1.5.1922 – 21.1.1978). Паэт, перакладчык. Пахаваны на могілках Фоўкнэр Меморыял Парк каля Мельбурна.
- Салавей Леў Антонавіч (21.10.1925 – 3.1.1988). Перакладчык, крытык. Сябра СП з 1954 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Салагуб Алесь Феафілавіч (18.10.1906 – 17.5.1934). Паэт, публіцыст. Расстраляны органамі НКУС у Мінску. Месца пахавання невядомае.
- Саламевіч Янка Уладзіміравіч (29.10.1938 – 31.7.2012). Літаратуразнаўца, крытык, архівіст. Сябра СП з 1989 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Салаўёў Аляксандр Гаўрылавіч (15.2.1932 – 9.12.1986). Паэт. Сябра СП з 1983 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Салтук Алег Уладзіміравіч (25.8.1946 – 23.4.2015). Паэт. Сябра СП з 1977 г. Пахаваны ў Віцебску на гарадскіх могілках “Мазурына”.
- Самойла Уладзімір Іванавіч (29.1.1878 – 1941?). Крытык, літаратуразнаўца, філосаф. Расстраляны органамі НКУС. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Самуйлёнак Эдуард Людвікавіч (5.8.1907 – 12.2.1939). Празаік. Сябра СП з 1934 г. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
- Сапрыка Ганна Іосіфаўна (3.6.1911 – 14.5.1962). Паэтка, празаік, перакладчыца. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска.
- Сарбеўскі Мацей Казімір (24.2.1595 – 2.4.1640). Паэт, тэарэтык літаратуры. Памёр і пахаваны ў Варшаве, Польшча. Сімвалічная пазнака новага перапахавання неідэнтыфікаваных парэшткаў на могілках Старыя Павонзкі.
- Сахарава-Нікановіч Вольга Фёдараўна (28.6.1884 – 13.3.1943). Паэтка, драматург. Пахаваная на Люцынскіх праваслаўных могілках ў Лудзе, Латвія.
- Сахараў Сяргей Пятровіч (29.9.1880 – 22.4.1954). Фалькларыст, этнограф, публіцыст. Памёр і пахаваны ў Рызе, Латвія.
- Сахарчук Васіль Якаўлевіч (10.7.1953 – 27.1.2003). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1988 г. Пахаваны на гарадскіх могілках у Жабінцы, Брэсцкай вобласці.
- Сачанка Барыс Іванавіч (15.5.1936 – 5.7.1995). Празаік, эсэіст, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1960 г.. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Сачук Іван. Пахаваны ў Мазыры.
- Саяпін Віктар Юр’евіч (17.1.1950 – 2.2.2017). Пісьменнік, краязнавец. Пахаваны на азотаўскіх могілках “Сакрэт” на праспекце Касманаўтаў у Гродна.
- Сваяк Казімір (сапр. Стаповіч Кастусь) (19.2.1890 – 6.5.1926). Паэт, драматург, эсэіст, місіянер, святар. Пахаваны на старых могілках Роса, Вільня, Літва (сектар 4, пахаванне 88; каардынаты 54°40’13.9″N 25°18’08.6″E; 54.670517, 25.302387).
- Светлячок Янка (сапр. Гаеўскі Іван Яфімавіч) (4.12.1888 – 28.11.1957). Паэт, публіцыст, педагог, вязень ГУЛАГу. Пахаваны ў г. Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінскай вобласці.
- Свірка Юрась Мікалаевіч (6.5.1933 – 31.8.2010). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1961 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Семашкевіч Рыгор Міхайлавіч (12.9.1945 – 11.6.1982). Паэт, празаік, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1969 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Семяжон Язэп (Семяжонаў Іосіф Ігнатавіч) (16.11.1914 – 16.8.1990). Перакладчык, эсэіст. Сябра СП з 1954 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Семяновіч Антон Аляксандравіч (23.7.1917 – 25.8.2000). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1954 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Сербантовіч Анатоль Станіслававіч (13.5.1941 – 21.3.1970). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1967 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Сергіевіч Мікола Антонавіч (3.9.1921 – 7.12.2000). Празаік, нарысіст, драматург. Сябра СП з 1957 г. Апошнія гады жыў у в. Лістападавічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Пахаваны там жа (?).
- Сергіевіч Юльян Іосіфавіч (23.9.1910 – 7.10.1976). Паэт, вязень ГУЛАГу. Пахаваны на могілках в. Ленкаўшчына, Маркаўскага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
- Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч (21.6.1864 – 5.3.1940). Фалькларыст, мовазнаўца. Памёр у Санкт-Пецярбургу, РФ. Пахаваны там жа (?).
- Сёмуха Васіль Сяргеевіч (18.1.1936 – 3.2.2019). Перакладчык, крытык, рэдактар. Сябра СП з 1977 г. Пахаваны на гарадскіх могілках Пружанаў Брэсцкай вобласці.
- Сімановіч Давід Рыгоравіч (26.6.1932 – 9.5.2014). Паэт. Сябра СП з 1960 г. Пахаваны на Стара-Уланавіцкіх могілках Віцебска.
- Сіненка Георгій Дзмітрыевіч (9.11.1923 – ?). Літаратуразнаўца, крытык. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Сіняўскі Іван Іванавіч (22.6.1919 – 15.9.2001). Празаік. Сябра СП з 1959 г. Памёр у Жодзіна, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць. Пахаваны там жа (?).
- Сіпакоў Янка Данілавіч (15.1.1936 – 10.3.2011). Паэт, перакладчык, празаік. Сябра СП з 1961 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Сіўцоў Іван Кузьміч (27.12.1922 – 9.11.1959). Празаік, нарысіст. Сябра СП з 1949 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч (3.5.1958 – 21.7.2021). Паэт, празаік, выдавец. Сябра СП з 1990 г. Памёр у Мінску, пахаваны на могілках у Жодзіна, Мінскай вобласці.
- Скалабан Віталь Уладзіміравіч (5.8.1947 – 20.8.2011). Гісторык літаратуры, архівіст, публіцыст, грамадскі дзеяч. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Скарына Францішак (каля 1470, альбо 1485-1490 – каля 1551 ці пачатку 1552 г.). Перакладчык, асветнік, пісьменнік, паэт, выдавец. Месца пахавання невядомае. Верагодна, пахаваны ў Празе, Чэхія.
- Скарынкін Іван Яфімавіч (26.11.1919 – ?). Паэт, празаік. Сябра СП з 1985 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Скобелеў Эдуард Марцінавіч (8.12.1935 – 15.10.2017). Празаік. Сябра СП з 1970 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Скрыган Ян Аляксеевіч (16.11.1905 – 18.9.1992). Празаік, перакладчык, вязень ГУЛАГу. Сябра СП з 1956. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Скрыпка Міхась Аляксандравіч (26.11.1907 – 8.10.1991). Празаік, сатырык. Сябра СП з (?). Пахаваны ў Асіповічах Магілёўскай вобласці.
- Скурко Іосіф Уладзіміравіч (24.2.1938 – 2.7.1989). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1986 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Слаўковіч Даір Фёдаравіч (21.9.1932 – 2010). Празаік. Сябра СП з 1970 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Слесарэнка Аляксей Аляксеевіч (7.3.1919 – 9.11.2005). Празаік, нарысіст, перакладчык, акцёр. Сябра СП з 1969 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Случанін Лявон (сапр. Шпакоўскі Лявонцій Раманавіч) (15.10.1914 – 25.10.1995). Паэт, вязень ГУЛАГу. Сябра СП з 1993 г. Пахаваны ў Салігорску Мінскай вобласці.
- Случанскі Уладзімір (сапр. Шнэк Уладзімір Сцяпанавіч) (23.3.1927 – 3.2.1995). Празаік, мастак, грамадскі дзеяч. Пахаваны ў Аўстраліі.
- Смагаровіч Марк Станіслававіч (28.2.1927 – 2016?). Паэт. Сябра СП з 1955 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Смальянава Лілія Пятроўна (14.10.1926 – не пазней за 2016). Літаратуразнаўца. Памерла і пахаваная ў Кіраваградзе(Крапіўніцкім), Украіна (?). Паводле сайта Аляксандра Чуднова
- Смыкоўская Валянціна Іванаўна (1.1.1940 – 2008). Літаратуразнаўца. Працавала ў Гомельскім дзяржуніверсітэце. Пахаваная ў Гомелі (?).
- Снапко Юрка (сапр. Лявіцкі Язэп Язэпавіч) (1893 – 1916). Паэт, сябра Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Загінуў падчас І сусветнай вайны. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
- Содаль Уладзімір Ільіч (13.9.1937 – 15.4.2015). Літаратуразнаўца, публіцыст. Сябра СБП. Пахаваны на могілках Астрашыцкага Гарадка Мінскага раёна Мінскай вобласці.
- Сондак Ганна Антонаўна (19.12.1920 – 20.2.1990). Літаратуразнаўца. Пахаваная на Чыжоўскіх могілках Мінска.
- Сопат Аляксандр Сцяпанавіч (23.2.1936 – 2011). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1984 г. Жыў у Гомелі. Пахаваны ў Гомелі (?).
- Спрынчан Браніслаў Пятровіч (16.8.1928 – 8.7.2008). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1955 г. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
- Ставер Алесь Сяргеевіч (10.8.1929 – 23.7.1995). Паэт. Сябра СП з 1962 г. Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
- Стадольнік Іван Канстанцінавіч (12.9.1940 – 4.5.2021). Празаік. Сябра СП з 1980 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
- Станкевіч Адам Вінцэнтавіч (5.1.1892 – 29.11.1949). Гісторык, эсэіст, публіцыст, палітык, каталіцкі святар. Вязень ГУЛАГу. Пахаваны 10.12.1949 года на могілках Азярлага каля вёскі Шаўчэнкі Тайшэцкага раёна, РФ.
- Станкевіч Станіслаў Іосіфавіч (23.2.1907 – 6.11.1980). Палітык, рэдактар, выдавец, літаратурны крытык. Памёр у Нью-Ёрку. Пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку, Нью-Джэрзі, ЗША.
- Станкевіч Станіслаў Лявонавіч (18.5.1886 – 3.2.1964). Кнігар, паэт. Вязень ГУЛАГу. Пахаваны на могілках Роса (Новая Роса) у Вільні, Літва. Сектар 11, (ад дарогі) шэраг 10, (ад алеі) пахаванне 11. Каардынаты 54°40’05.8″N 25°18’20.5″E; 54.668266, 25.305682.
- Станкевіч Юры (сапр. Харытановіч Георгій Васільевіч) (21.1.1945 – 22.10.2021). Празаік, драматург. Сябра СП з 1990 г. Пахаваны ў Барысаве, Мінскай вобласці.
- Станкевіч Ян (26.11.1891 – 16.7.1976). Мовазнаўца, гісторык, лексікограф, крытык, эсэіст, палітык. Пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы, Нью-Джэрзі, ЗША.