Адчайная дудка Багушэвіча — выпуск падкасту “Спіс на лета”

Новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by прысвечаны аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч.

Макабрычныя танцы і надрыўная музыка сто трыццаць год таму, водгулле якой чуем і сёння: размова пра чалавека, які першым зайграў на гэтай адчайнай дудцы. Францішак Багушэвіч даў голас людзям без імені, але сам хаваўся пад чужымі, стаўшы Мацеем Бурачком і Сымонам Рэўкам з-пад Барысава.

У новым выпуску падкасту гісторыя галоўнага адваката і псіхатэрапеўта беларускай літаратуры, які ў маладосці страціў усё, уключна з краінай, стаў паэтам у 50, заклаў матрыцу нацыянальнай літаратуры і ўрэшце перамог, без надзеі спадзеючыся.

Слухаць можна на сайце wir.by, а таксама на іншых пляцоўках:

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify