“Незагойная рана” Васіля Быкава — у аўдыяфармаце

Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі, з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава апублікавала ягонае апавяданне “Незагойная рана” ў новай агучцы.

“Так, вам будзе няпроста слухаць гэтае апавяданне. У ім шмат болю, хаця і няма ані бітваў, ані забойстваў, ані крыві. Ніякага геройства, рамантычных подзвігаў альбо захапляльных боек. Простая гісторыя жанчыны, якая чакае сына з вайны, а вайна даўно скончылася. Якая вайна – няважна, бо любая вайна нясе з сабой адно і тое ж. Вам будзе няпроста, але ж такія тэксты – пэўна, адзінае, што можа ўратаваць нас ад новых войнаў. Яны ўсё яшчэ ідуць, і гэта таму, што мы не хочам пра іх чуць і чытаць”, — такімі словамі суправаджае сваю новую працу каманда праекту.