19–21 красавіка кнігарня “Кнігаўка”, якая нядаўна пераадчынілася ў Варшаве, едзе на кніжны кірмаш у Беласток са сваім поўным асартыментам, а таксама з кнігамі выдавецтваў-партнёраў. Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль “На памежжы” пройдзе ў Беластоку ў 11-ы раз.
На сумесным стэндзе кнігарні і “Камуніката” наведнікі кірмаша знойдуць выданні фонда Kamunikat, выдавецтва “Янушкевіч”, Vesna Books, Gutenberg Publisher, “Пфляўмбаўм”, Skaryna Press, “Мяне няма”.
“Прывязём у Беласток усе нашы хіты і навінкі. А таксама доўгачаканае перавыданне кнігі, якую ў нашай кнігарні пытаюцца часцей за ўсё, — раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы»”, — дзеляцца планамі выдаўцы.
Акрамя выставы-продажу чакаюцца і іншыя актыўнасці. Валянціна Аксак і Уладзімір Арлоў будуць падпісваць свае кнігі. З беларускімі пісьменнікамі можна будзе сустрэцца 20 красавіка з 12 да 13 гадзіны ў «Арт-зоне» (Strefa Sztuki), якую ладзіць Падляшскі аўкцыённы дом. Можна будзе набыць кнігу Валянціны Аксак “Уцёкі з Палесся”, а таксама больш за 10 кніг Уладзіміра Арлова.
19-21 красавіка
Białystok, Stadion Miejski, ul. Słonieczna 1
Загалоўнае фота: крыніца