Юля Цімафеева ў Берліне, дэкаланіяльныя тэксты ў Варшаве і Ганна Комар з новай кнігай у трох гарадах.
5 САКАВІКА ў Берліне Юля Цімафеева і Марыям Мээтра (Mariam Meetra, Афганістан) выступяць ў межах новай серыі мерапрыемстваў Інстытута імя Гётэ ў выгнанні “Літаратуры ў выгнанні”. Дзве аўтаркі пачытаюць свае творы ў арыгінале, прагучаць пераклады, а таксама адбудзецца дыскусія пра ўласны досвед выгнання, магчымасці і праблемы творчасці і літаратуры за межамі радзімы. Мадэраваць сустрэчу будзе Марцін Янкоўскі (stadtsprachen magazin). Мова мерапрыемства — ангельская
🗓️ 05.03.2024
🕑 20:00
📍 ACUD Studio, Veteranenstraße, 21
10119 Berlin
8 САКАВІКА ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі “Карані / лісце”, якая ўяўляе сабой зборнік дэкаланіяльных тэкстаў, напісаных жанчынамі, транс і небінарнымі людзьмі з Беларусі. Кніга паўстала ў выніку пісьменніцкай лабараторыі, праца якой цягнулася апошнія паўгода і аб’яднала 50 літаратара:к, што цяпер жывуць у розных краінах. Арганізатары падкрэсліваюць, што ім важна зрабіць сустрэчу пляцоўкай супольнага абмеркавання, і заахвочваюць кожн:ую далучыцца да яго ў камфортнай форме.
На прэзентацыі можна будзе набыць асобнік за любую камфортную суму. Акрамя новай кніжкі, дасяжнымі будуць зборнік “Расцяжэнне” і кніга Вольгі Шпарагі “У революции женское лицо”. Данаты можна будзе пералічыць праз BLIK альбо аддаць наяўнымі.
🗓️ 08.03.2024
🕑 19:00–20:30
📍 WITRYNA Domu Wschodniego, pl. Konstytucji 6
Арганізатары будуць удзячныя за рэгістрацыю на мерапрыемства: https://forms.gle/mLdAotfgVUksX3LU8
Гэта дапаможа арганізаваць прастору і прынесці неабходную колькасць кніг.
12 САКАВІКА ў Варшаве, 14-га ў Беластоку, 16-га ў Вільні паэтка Ганна Комар прэзентуе новую кнігу з назвай “Калі я выйду на волю”. Дызайнерка — Одрэн Аліна (Odren Alina).
Кніга дакументальнай прозы названая паводле радка з верша, які аўтарка напісала на “сутках”. “Пра што яна? Пра тыя 9 сутак: мае і іншых людзей, якія ў тыя самыя дні альбо тасама былі арыштаваныя, альбо чакалі нас на волі. Кніга пра нашую салідарнасць і моц, — расказвае Ганна Комар і дадае — Яшчэ ў кнігі незвычайны дызайн. Мы хацелі, каб кніга пра цяжкі час не была цяжкой, каб у ёй былі прастора і паветра”.
Пасля прэзентацыі кнігу можна будзе набыць.
🗓️12 сакавіка, 🕑 19:00, 📍 Варшава, FBC, Mokotowska 24, офіс 64
🗓️14 сакавіка, 🕑 18:30, 📍 Беласток, хаб “Новая зямля”, Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A
🗓️16 сакавіка, 🕑 16:00, 📍 Вільня, Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча, Vilniaus g. 20