Выйшаў лістападаўскі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» (цяпер распаўсюджваецца ў PDF-фармаце). Выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, навінкі з паэзіі і прозы.
Рубрыкі і змест адзінаццатага нумара за 2023 год:
АКТУАЛІІ: эсэ Аляксея РАГУЛІ «“Вялікі Сход” і сіла нацыі»
ЮБІЛЕЙ: артыкул Алiка АКУЛІЧА «Беларускія лабірынты: дзяржаватворная канцэпцыя Вацлава ЛАСТОЎСКАГА»
ЮБІЛЕЙ: роздум-эсэ Тамары АЎСЯННІКАВАЙ «Яўгенія ЯНІШЧЫЦ: загадкавы палёт»
ПРОЗА: фантасмагарычнае апавяданне Станіслава СУДНІКА «Мама, дай!»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Ірыны БАГДАНОВІЧ «Перапляценні»
ЧЫТАЛЬНЯ: новыя апавяданні Людмілы АНДЗІЛЕЎКА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Віктара САЗОНАВА «Закон Нябёс»
ПРОЗА: два апавяданні Уладзіміра ВАСЬКО
КРЫТЫКА: «Спыніся, імгненне! Спыніся, Яўгенія!» — Тамара АЎСЯННІКАВА пра верш Анатоля ВЯРЦІНСКАГА, прысвечаны Яўгеніі ЯНІШЧЫЦ
ГІСТОРЫІ: артыкул Алены ДАРАФЕЕВАЙ пра класіка шведскай літаратуры — «“У свеце госць”: Пэр Фабіян ЛАГЕРКВІСТ»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Знайсці свежыя і архіўныя выпускі выдання можна на сайце інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.