Наступныя некалькі дзён багатыя на беларускія літаратурныя мерапрыемствы. Шукайце ваш горад і завітвайце.
23.11 і 24.11 Андрэй Хадановіч у Чэхіі
23-га лістапада ў Брне, а 24-га ў Празе адбудуцца пастаноўкі тэатральна-музычнай вечарыны на вершы Андрэя Хадановіча. Сам аўтар таксама прыедзе на гэтыя падзеі.
24.11. Сустрэча з Максам Шчурам у Варшаве
А вось беларускі пісьменнік Макс Шчур, які жыве ў чэскай Празе, запрашае варшавякаў на сустрэчу пад гітару за куфлем піва ў пятніцу 24 лістапада ў Beer Station Ursynów.
Aleja Komisji Edukacji Narodowej 47/lokal U10.
Уваход вольны. Пачатак а 18-й гадзіне.
25.11. Прэмія Гедройця ў Гданьску
На ўзбярэжжы Балтыкі ў Гданьску пройдуць прэзентацыя кнігі пра Алеся Бяляцкага, сустрэча з Евай Вежнавец і ўрачыстая цырымонія ўганаравання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця.
25.11. “Спеўны сход” і прэзентацыя спеўніка ва Уроцлаве
Ва Уроцлаве адбудзецца “Cпеўны сход” з Сержуком Доўгушавым і прэзентацыя спеўніка “Бяседныя песні”. У праграме: супольныя спевы і танцы.
25 лістапада, субота, 18:00. “Przed Pokoj H13” — Aleksandra Hercena 13, Wrocław.
Квіткі: 30 зл (квіток + спеўнік у падарунак + Samahon Shot).
26.11 “Мовазнаўчыя працы” Вацлава Ластоўскага — у Вільні
Цэнтр беларускай супольнасці і культуры (вул. Віленская, 20) ладзіць прэзентацыю новай кнігі выдавецтва Skaryna — “Мовазнаўчыя працы” Вацлава Ластоўскага. Пачатак а 16:00.